У Гродна можа прыйсці магазін адзення H&M і кампанія Inditex, якая развівае брэнды Stradivarius, Zara, Massimo Dutti і іншыя. Яны могуць з’явіцца з адкрыццём другой чаргі ТРК Triniti. Цяпер адміністрацыя праводзіць перамовы з брэндамі.
— Зараз мы знаходзімся ў перамоўным працэсе. У нас ёсць некаторыя ўзгадненні па частцы іх брэндаў. Мы знаходзім кампраміс па ўсіх пытаннях. Як толькі мы зможам агучваць вынік, мы гэта зробім, — кажа Юрый Фядзюк, намеснік дырэктара «Трыніці-Інвест» па камерцыйных пытаннях.
У гандлёва-забаўляльным комплексе распавялі, што да іх прыязджалі прадстаўнікі абедзвюх кампаній. Яны ацанілі ўзровень і якасць аб’екта. Стандартам кампаній ён адпавядае, а спіс патрабаванняў у брэндаў жорсткі: патрабаванні да канцэпцыі, будаўнічыя стандартныя, суседства. «Мы з імі знойдзем агульную мову і зможам дамовіцца», — запэўніваюць у Triniti.
— Цікавасць з іх боку ёсць, таму што па-за Мінскам толькі адзін Triniti сёння адпавядае стандартам і адной, і другой кампаніі. А ў іх ёсць намер адкрываць крамы ў рэгіёнах, — кажуць у адміністрацыі.
Як кажуць у Triniti, такога пула арандатараў няма нават у Мінску. У планах таксама праца з лакальнымі брэндамі. Напрыклад, з’явяцца крамы «Беларускі лён» у флагманскім фармаце на 300 кв.м. Комплекс вядзе перамовы з шэрагам беларускіх прадпрыемстваў. Такая прадукцыя будзе разлічана у тым ліку на турыстаў. Яшчэ ў планах праца з турагенцтвамі, каб тыя ўключалі Triniti ў свае туры і рабілі шопінг-туры.
Triniti рэалізоўвае канцэпцыю «горад у горадзе», каб людзі прыходзілі не толькі на шопінг, але і патусавацца ўсёй сям’ёй. Для гэтага там будуць вялікія гульнявыя пакоі, лядовая арэна, дзе будуць праводзіцца лядовыя шоў, хакейныя матчы, сеансы масавага катання. Тут жа можна закрываць лёд і ператвараць гэтую частку ў канцэртную плошчу.
Таксама будзе пяцізальны кінатэатр Silver Screen c новым абсталяваннем і добрым гукам. Адна з залаў можа нават пры неабходнасці прыняць стандарт IMAX. Пад грамадскае харчаванне аддалі 5,5 тыс. кв.м. «Такія плошчы ніхто не аддаваў пад грамадскае харчаванне ў Беларусі», — кажа адміністрацыя.
Таксама ў планах не радзей за раз у тыдзень рабіць мерапрыемствы — майстар-класы і фестывалі. Плануюць ужываць геакешынг і гейміфікацыю.
Раней у Triniti казалі, што прагназуюць праходнасць 600−900 тыс. чалавек у месяц. Некаторыя паставіліся да гэтага скептычна. Кіраўніцтва тлумачыць: Гродна не перанасычаны гандлёвымі цэнтрамі, у адрозненні ад Мінска. У маркетынгу ёсць такі паказчык, як разлік колькасці гандлёвых плошчаў на тысячу жыхароў. Сумарна ў Гродне нават з улікам Triniti і OldCity гэты еўрапейскі нарматыў не выконваецца.
У OldCity кіраўніцтва бачыць пастаянны прырост трафіку. У 2019 годзе ён вырас на 7,5% у параўнанні з 2018 годам. Для цэнтра, які працуе чатыры гады — гэта добры паказчык. Так, насельніцтва Гродна таксама расце, але не такімі тэмпамі. Гледзячы на OldCity, кіраўніцтва робіць пазітыўныя прагнозы для Triniti.
Прырост звязваюць з тым, што менш людзей сталі ездзіць на шопінг за мяжу. Таксама прышчапляецца культура наведвання гандлёвых цэнтраў. Яны з’яўляюцца — і людзі ўключаюць іх у сваё жыццё. У Triniti разлічваюць, што і ў 2020-м годзе частата наведванняў будзе расці.
— Паколькі мы ўладальнікі і аднаго, і другога цэнтра, будзем рабіць усё, каб абодва цэнтра былі паспяховымі і людзям было цікава наведваць і адзін, і другі, — кажуць у Triniti.
Дзяліць кліентаў будуць за кошт розных атмасфер і канцэпцый. Усё ж такі OldCity — больш гандлёвы цэнтр, чым забаўляльны. Але спачатку прагназуюць страту трафіку на 200−250 тыс. чалавек. Таксама розніца будзе ў якарных арандатарах.
— У Беларусі дастаткова жорсткія нормы. Дзяржава з’яўляецца такім адвакатам і гарантам для наведвальнікаў. Калі ГЦ уведзены ў эксплуатацыю і прыняты ўсімі арганізацыямі, у тым ліку МНС, наведвальнік дакладна можа адчуваць сябе спакойна. Мы ж заклалі не толькі беларускія нормы, але і патрабаванні еўрапейскіх нормаў, каб супрацоўнічаць з міжнароднымі арганізацыямі, — кажуць у адміністрацыі.
Пра гэта больш дакладна будзе вядома ў траўні. У планах адкрыцца ў гэтым годзе. Тады ж адкрыецца бізнес-цэнтр. У асноўным, арандаваць яго будуць IT-кампаніі, якія могуць здымаць плошчы цэлымі паверхамі. Зыходзячы з вялікіх кампаній, будуць здаваць іншыя плошчы.
Таксама ў бізнес-цэнтры будзе вентыляваны фасад, панарамныя шыбы, сістэма клімату,
сумесныя хуткасныя ліфты і чатыры панарамныя ліфты. Верхні паверх — гэта напалову эксплуатаваны дах. Ёсць магчымасць размясціць на крытай частцы кафэ. У прапрацоўцы пытанне назіральнай пляцоўкі.
ГЗК Triniti запрацуе ў Гродне 12 лютага. Урачыстае адкрыццё пройдзе 29 лютага. У першую чаргу запусцяць 70% прылеглай тэрыторыі і 35% плошчаў. Гэта 32 тыс. кв. метраў з 84.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…