Новости

Samsung заблакаваў беларусам тэлевізары, прывезеныя з Польшчы і Літвы

На тэлевізарах Samsung, прывезеных з-за мяжы, знікае частка Smart-функцый. Аб праблеме паведамілі і ў суседняй Расіі - меркавалася, што гэта адбываецца праз новую рэгіянальную палітыку вытворцы. Т*t.by атрымалі афіцыйны каментар ад беларускага офіса Samsung, а таксама даведаліся ў афіцыйным цэнтры сэрвіснага абслугоўвання магчымы спосаб вярнуць тэлевізар «да жыцця».

Дырэктар прадстаўніцтва Samsung у Беларусі Аляксей Голуб паведаміў: тэлевізар, хутчэй за ўсё, «быў выраблены для іншага рэгіёну і праз гэта можа не адпавядаць тэхнічным патрабаванням рэгіёну фактычнага знаходжання». З улікам гэтага вытворца «не можа гарантаваць даступнасць усіх функцый пры выкарыстанні прылады ў краінах не першапачаткова прызначаных».

У прадстаўніцтве дадалі: «Інфармацыя пра тое, што даступнасць функцый залежыць ад рэгіёну пастаўкі, паказаная ў інструкцыі карыстальніка». Там жа рэкамендавалі купляць толькі тыя прылады, якія прайшлі серыйную сертыфікацыю адпаведнасці Мытнага саюза (ЕАС) і афіцыйна прызначаныя для продажу ў Беларусі.

Нагадаем, Ferra.ru піша: гэтая сітуацыя звязаная з часткай новай палітыкі Samsung па барацьбе з выкарыстаннем так званых «шэрых» тэлевізараў, гэта значыць тых прылад, якія былі набытыя за межамі краіны выкарыстання.

Тut.by патэлефанавалі ў афіцыйны цэнтр сэрвіснага абслугоўвання Samsung «Сэрвіс Плаза», каб даведацца, ці ёсць легальны спосаб вырашыць гэтую праблему. Там паведамілі, што можна паспрабаваць падабраць плату нашага рэгіёна: «Але не ва ўсіх выпадках гэта магчыма — не ўсе камплектуючыя падыходзяць для тэлевізараў іншы рэгіянальнай прыналежнасці». Па кошту гэта складзе прыкладна 400−450 рублёў.

Як паведамляе n*.by, праблемы закранулі і некаторых людзей, якія набылі тэлевізары ў інтэрнэт-крамах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025