На тэлевізарах Samsung, прывезеных з-за мяжы, знікае частка Smart-функцый. Аб праблеме паведамілі і ў суседняй Расіі - меркавалася, што гэта адбываецца праз новую рэгіянальную палітыку вытворцы. Т*t.by атрымалі афіцыйны каментар ад беларускага офіса Samsung, а таксама даведаліся ў афіцыйным цэнтры сэрвіснага абслугоўвання магчымы спосаб вярнуць тэлевізар «да жыцця».
Дырэктар прадстаўніцтва Samsung у Беларусі Аляксей Голуб паведаміў: тэлевізар, хутчэй за ўсё, «быў выраблены для іншага рэгіёну і праз гэта можа не адпавядаць тэхнічным патрабаванням рэгіёну фактычнага знаходжання». З улікам гэтага вытворца «не можа гарантаваць даступнасць усіх функцый пры выкарыстанні прылады ў краінах не першапачаткова прызначаных».
У прадстаўніцтве дадалі: «Інфармацыя пра тое, што даступнасць функцый залежыць ад рэгіёну пастаўкі, паказаная ў інструкцыі карыстальніка». Там жа рэкамендавалі купляць толькі тыя прылады, якія прайшлі серыйную сертыфікацыю адпаведнасці Мытнага саюза (ЕАС) і афіцыйна прызначаныя для продажу ў Беларусі.
Нагадаем, Ferra.ru піша: гэтая сітуацыя звязаная з часткай новай палітыкі Samsung па барацьбе з выкарыстаннем так званых «шэрых» тэлевізараў, гэта значыць тых прылад, якія былі набытыя за межамі краіны выкарыстання.
Тut.by патэлефанавалі ў афіцыйны цэнтр сэрвіснага абслугоўвання Samsung «Сэрвіс Плаза», каб даведацца, ці ёсць легальны спосаб вырашыць гэтую праблему. Там паведамілі, што можна паспрабаваць падабраць плату нашага рэгіёна: «Але не ва ўсіх выпадках гэта магчыма — не ўсе камплектуючыя падыходзяць для тэлевізараў іншы рэгіянальнай прыналежнасці». Па кошту гэта складзе прыкладна 400−450 рублёў.
Як паведамляе n*.by, праблемы закранулі і некаторых людзей, якія набылі тэлевізары ў інтэрнэт-крамах.