5 лютага каля 8 гадзін раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу Шчучынскага РАУС паступіла паведамленне аб ДТЗ. На трасе Мінск-Гродна ў раёне вёскі Прудцы грузавы аўтамабіль «MAN» сутыкнуўся з трактарам «МТЗ», паведамілі ў прэс-службе МУС.
У выніку аварыі ад атрыманых траўмаў 59-гадовы кіроўца фуры, грамадзянін Расіі, памёр па дарозе ў бальніцу. Кіроўца трактара ў цяжкім стане дастаўлены ў мясцовую бальніцу.
На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны высвятляюцца.