З 10 лютага закрыюць стаянку па вуліцы Дамініканскай, за крамай «Абухаўскі». Гэта звязана з заменай зносам камунікацый на Вялікай Траецкай, інфармуе grodnoplustv.by. 

Стаянку на Вялікай Траецкай у Гродне часова закрыюць

Намеснік дырэктара “Гроднаводаканал” Іосіф Хлястоўскі распавёў, што самі працы пачнуцца з 1 сакавіка і працягнуцца каля палутара-двух месяцаў. На гэты час трубы вадаправода часова пракладуць на паверхні і жыхарам не будуць адключаць ваду.