X-Factor ідзе ў беларускія рэгіёны. Калі чакаць праект у Гродне?

X-Factor запрашае на перадкастынгі. У маршруце каманды папулярнага шоў - усе абласныя цэнтры, а таксама Баранавічы, Ліда, Мазыр, Бабруйск. Такая інфармацыя размешчана на сайце Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БЕЛТА.

Першымі свае таленты змогуць прадэманстраваць жыхары Гродна 14 і 15 сакавіка. Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у чатырох катэгорыях: дзяўчаты і хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 і вышэй, а таксама вакальныя калектывы.

Фінальныя перадкастынгі пройдуць у Мінску ў маі. Сам жа праект выйдзе ў эфір у пачатку верасня на тэлеканале «Беларусь 1».

Як праходзіць адбор

Усё, што вам трэба будзе зрабіць, гэта прыехаць у патрэбнае месца ў патрэбны час, выканаць твор, які лепш за ўсё вас раскрые, і адказаць на некалькі пытанняў пра сябе. На гэтай стадыі праекта будуць выслуханыя і запісаныя літаральна ўсе жадаючыя, а ўжо потым на працягу некалькіх месяцаў прадзюсарская група праекта адбярэ з усіх прэтэндэнтаў некалькі соцень самых яркіх выканаўцаў з самымі цікавымі гісторыямі і запросіць іх у Мінск. Тады гэтыя людзі і паўстануць перад членамі журы — яны ж настаўнікі, паведамляе tvr.by.

У выніку некалькіх стадый праслухваньняў (вы гэта ўсё ўбачыце ў верасні-кастрычніку) у праекце застануцца ўсяго крыху больш за 10 чалавек, па некалькі ў кожнай з чатырох намінацый. Іх-та і чакае ў лістападзе-снежні цэлы шэраг выступаў у канцэртах у прамым эфіры на «Беларусь 1».

На гэтай стадыі ад суддзяў ужо нічога не будзе залежаць, акрамя падрыхтоўкі падапечных — таго, хто павінен будзе пакінуць праект у кожным з эпізодаў, вызначаць тэлегледачы. Яны ж і выберуць у вялікім фінале пераможцу шоў.

Навошта ўдзельнічаць у конкурсе

Як кажуць удзельнікі шоу ў іншых краінах, конкурс дапамагае стаць вядомым і данесці сваю творчасць публіцы.

Пяць сотняў лістоў рэкамендацый. Такі аб’ём так званай production bible ці прасцей — вытворчай інструкцыі. Яе прадаставіў вяшчальнікам брытанскі праваўладальнік. Такой ж схемай пры пастаноўцы шоу карысталіся тэлеканалы Даніі, Італіі, Венгрыі, Аўстраліі, Японіі, Інданезіі. Дарэчы, на сёння праект рэалізавалі ў 56 краінах свету.

Падзяліцца вопытам запуску праекта на тыдні з Лондана ў Мінск прыляцеў выканаўчы прадзюсер Джонатан Булен. Ён не толькі рэалізаваў мноства сезонаў X-Factor, але і працаваў над такімі рэйтынгавымі праектамі, як «Хто хоча стаць мільянерам», «Шоу Шэран Осбарн», «Брытанія шукае таленты». Джонатан сустрэўся з камандай Белтэлерадыёкампаніі і абмеркаваў нюансы арганізацыі праграмы — ад правядзення кастынгу да лагістыкі і тэхнічных аспектаў. Наперадзе майстар-класы для вядучых, суддзяў, здымачнай каманды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025