У нядзелю 2 лютага «Нёман» праводзіў заключны матч на турніры «Белазавец» у якім сустракаўся з «Віцебскам». У асноўны час матчу каманды згулялі ў нічыю — 0:0, у серыі пенальці дакладней былі гродзенцы — 5:4.
У выніку у падапечных Ігара Кавалевіча на турніры ў Жодзіне 3 месца. Усе гульні ў асноўны час скончыліся унічыю.
«Неман» — «Слуцк» — 1:1
«Неман» — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:1
«Неман» — «Віцебск» — 0:0 (5:4)
У выніку ў гродзенскай каманды трэцяе выніковае месца ў зімовым турніры ў Жодзіне. Першае месца ў «Слуцка».
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля турніру падзяліўся вынікамі і планамі каманды на бліжэйшы час.
— Падвядзіце вынік турніру ў Жодзіне.
— Мы хацелі паглядзець у якіх кандыцыях знаходзяцца гульцы, якія засталіся ў камандзе і таксама ўбачыць, што з сябе ўяўляюць тыя, хто прыехаў на прагляд. Гэтую задачу, лічу, мы выканалі.
— Хто з тых, хто быў на праглядзе, застанецца?
— Хацелася б працягнуць супрацоўніцтва з Шыгайбаевым. Мяне ён уразіў. Яму 18 гадоў і для свайго ўзросту ён глядзіцца нядрэнна. Паглядзім, як пройдуць перамовы. На збор у Гродна адправяцца Містулаў, Свэн і Іваноў. Астатнім жадаю ўдачы ў кар’еры.
— Вядома штосьці з нагоды пашкоджанняў Курганскага і Лягчыліна?
— Аляксей прапусціць тыдзень-паўтара. Сяргей — тыдні тры.
— Ці задаволены тым, як сябе паказваюць пачаткоўцы?
— У цэлым так. Складана, вядома, глядзець па трох таварыскіх сустрэчах, але тое, што я ўбачыў, мяне задаволіла. Марушыч яшчэ ў мінулым сезоне паказаў, што з’яўляецца моцным гульцом. Пасевіч таксама выглядаў годна, але будзем працаваць над яго тактычнымі дзеяннямі.
— Якія ў каманды бліжэйшыя планы?
— У хлопцаў будзе два выходных, потым заязджаем у Азёры. 8-га лютага едзем у Вільню, згуляем з «Жальгірысам». 12-га да нас павінны прыехаць «Смалявічы».
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…