З 09.00 4 лютага да 17.00 8 лютага ў сувязі з рамонтам закрыюць для руху адну паласу праезнай часткі Вялікай Траецкай і Віленскай на ўчастку ад завулка Віленскага да вуліцы Кастрычніцкай.
Праехаць з боку вуліцы Горкага ў напрамку вуліцы Гарадзенскага стане немагчыма.
ДАІ просяць улічваць інфармацыю пры планаванні маршрутаў.