31 студзеня Вадзім Саранчукоў і Мікалай Салянік заплацілі штрафы за акцыю за незалежнасць Беларусі з дапамогай мінскіх актывістаў. Вадзіму прысудзілі штраф у 25 базавых велічынь, Мікалаю — 20 і 25. Раней гродзенцы сабралі грошы праз краудфандынг на аплату штрафаў Сяргея Верамеенку (30 б.в.), Ежы Грыгенчу (10 б.в.) і Уладзіміра Арцымана (10 б.в.).
За акцыю асудзілі пяцёра гродзенцаў - Сяргея Верамеенку, Ежы Грыгенчу, Уладзіміра Арцымана, Вадзіма Саранчукова і Мікалая Саляніка. Актывістаў асудзілі па арт.23.34 КоАП РБ — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яны спрабавалі абскардзіць рашэнні мясцовых судоў у Гродзенскім абласным судзе. Але ўсе суддзі пакінулі рашэнні без зменаў. Актывісты будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека, а таксама напішуць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру.
Засталося сабраць грошы за аплату штрафа ў 15 базавых велічынь Мікалаю Саляніку, які той атрымаў за непавагу да суда. Калі збяруць больш, чым трэба, грошы пойдуць на аплату штрафаў іншых беларускіх актывістаў, якіх асудзілі за акцыі супраць інтэграцыі.
Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй
Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию
Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП
Падтрымаць актывістаў можна на платформе molamola.by. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.