Актывіст Вадзім Саранчукоў абскарджваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які прысудзіў яму штраф 25 базавых велічынь за акцыю за незалежнасць Беларусі. Паседжанне ў Гродзенскім абласным судзе адбылося 23 студзеня. Скаргу разглядаў суддзя Уладзімір Яўхута. Разгляд адбываўся каля пяці хвілін. Потым суддзя сышоў для прыняцця рашэння.

Актывіста асудзілі па арт.23.34 КоАП РБ – Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і прысудзілі штраф 25 базавых (637, 5 рублёў). Вадзім быў нязгодны з рашэннем. Ён лічыць, што сведкі, якія давалі сведчанні, былі зацікаўленыя ў выніку справы.

– Ёсць дух закона і ёсць вышэйшы закон – Канстытуцыя. Яна дазваляе мне мець сваё меркаванне. А таксама надзяляе пэўнымі абавязкамі, – дадаў падчас паседжання Вадзім. Ён кажа, што выйшаў на акцыю згодна арт. 57 Канстытуцыі РБ, якая абавязвае яго абараняць незалежнасць Беларусі.

суд саранчуков

Пасля перапынку суддзя аб’явіў, што рашэнне суда Кастрычніцкага раёна пакідае без зменаў. Актывіст кажа, што гэта было прадказальна. Ён будзе звяртацца ў Камітэт па правах чалавека.

Дарэчы, пасля пратэста Мікалая Саляніка ахоўнікі яшчэ больш старанна правяралі людзей, якія ўваходзілі ў суд. У мужчын нават праверылі калашыны штаноў.


Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП

Мікалай Салянік заплаціць штраф за непавагу да суда


Штрафы за акцыю прысудзілі пяці актывістам: Вадзіму Саранчукову, Сяргею Верамеенка, Уладзіміру Арцыману, Мікалаю Саляніку і Ежы Грыгенчы. Усе напісалі скаргі ў Гродзенскі абласны суд. Чатыры актывісты ўжо атрымалі вынік – рашэнне пакінулі без зменаў. Заўтра ў 10.00 адбудзецца апошні працэс: Сяргей Верамеенка абскардзіць свой штраф. 

На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў у падтрымку актывістаў. У планах кампаніі – сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме “Адметнасць” на Кірава, 3. На дадзены момант 37 чалавек падтрымалі актывістаў на 760 рублёў.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию