Рух ваеннай тэхнікі чакаецца па дарогах Гродзеншчыны і яшчэ трох абласцей з 31 студзеня па 1 лютага, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
«На дарогах Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаецца рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у ходзе праверкі баявой гатоўнасці», — ппапярэдзілі belta.by у Мінабароны.
ДАІ і Ваенная аўтамабільная інспекцыя парэкамендавалі ўдзельнікам дарожнага руху павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху.
Раптоўная праверка баявой гатоўнасці ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася 30 студзеня. Дзеянні войскаў пройдуць на палігонах і асобных участках мясцовасці. Ім трэба будзе пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах. Будуць правяраць стан тэхнікі і ўзбраення, працу сістэм забеспячэння. Вынікі праверкі прааналізуюць і выкарыстаюць у падрыхтоўцы Узброеных Сіл.