Падчас чарговай планёркі 28 студзеня ў райвыканкаме прадставілі прэс-сакратара кіраўніка Лідскага раёну. Гэтую пасаду заняла экс-журналіст «Ліда-ТВ» Марына Грыгор’ева, паведамляе lidanews.by.
На дадзены момант прэс-сакратары ёсць толькі ў кіраўнікоў аблвыканкамаў. Лідскі раён стаў першым, дзе была ўведзена пасада прэс-сакратара кіраўніка райвыканкама. Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь дадзеная ініцыятыва падтрымана. Падобны вопыт у наступным будзе ўкараняцца і ў іншых рэгіёнах краіны.