Палац у цэнтры Гродна чакае інвестара. У лютым пройдзе аўкцыён

На сайце КУП «Гродзенскі цэнтр нерухомасці» з’явілася інфармацыя пра адкрыты аўкцыён па продажы будынка былой медыцынскай акадэміі на Ажэшкі, 20. Апошні раз яго спрабавалі прадаць у канцы 2018 года.

Гарадскія ўлады гатовыя разгледзець розныя варыянты ад інвестараў і гараджан. Галоўнае, каб будынак не стаяў пустым. Пустуе ён з ліпеня 2014 года.

Стартава цана будынка канца 18 стагоддзя — 2,375 млн рублёў, памер задатку — 240 тыс. рублёў. Пры пакупцы пакупнік павінен будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства, правесці капрамонт або рэканструкцыю будынка і ўвесці ў эксплуатацыю не пазней, чым праз чатыры гады. Магчымая рэканструкцыя будынка пад аб’ект адміністрацыйнага або культурна-асветніцкага прызначэння.

Спачатку кітайцы, потым «Ласковый май», а хто цяпер?

Два гады таму з’явілася інфармацыя, што будынак былой медыцынскай акадэміі хацелі купіць кітайцы і перарабіць яго пад гасцініцу. У 2019 годзе паведамлялі, што аб’ектам зацікавіўся музыка Андрэй Разін. Ён планаваў адкрыць там школу талентаў для адоранай моладзі з усёй Беларусі. Разін нават сустракаўся з кіраўніцтвам горада і прасіў, каб яму перадалі аб’ект за бесцань. Але гарадскія ўлады на гэта не згадзіліся.


Чытайце таксама: Вместо китайцев — «Ласковый май»? Андрей Разин хочет открыть в Гродно центр творчества и возродить производство фарфора


Аўкцыён па продажы будынка пройдзе 27 лютага ў 15:00 па адрасе вул. 17 Верасня, 39 (Камітэт дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта). Удзельнікі аўкцыёну павінны загадзя падаць заяўку аб удзеле.

Даведка

Будынак па Ажэшкі, 20 будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны 19 стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней аб’ект быў інтэрнатам Другога армейскага корпуса і ўпраўленнем уезднага вайсковага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны частка памяшканняў выкарыстоўвалася пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 годзе нарадзіўся заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены ваеннаму суду і камэндатуры Гродна, дзе яны размяшчаліся да 2014 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025