Сэрвіс па продажы кавы за крыптовалюты цяпер даступны беларусам. Купіць ўпакоўку арабікі або распушчальнага капучына за лічбавыя грошы можна ў афіцыйнага прадстаўніка ў Беларусі галандскага брэнда Pelican Rouge Coffee Roasters B.V. Прымаюцца біткоіны і тры віды альткоінаў - эфірыум, лайткоін, даш. Дастаўка арганізавана ва ўсе населеныя пункты краіны.
Афіцыйным прадстаўніком і першым імпарцёрам кававай кампаніі Pelican Rouge Coffee Roasters B.V. у Беларусі з’яўляецца ТАА «УльтраВенд» (Гродна). У інтэрнэт-краме pelicanrouge.by прадстаўлены 11 відаў кавы (у зернях і молаты), 3 віды кавы ў капсулах (для кавамашыны), а таксама 7 відаў распушчальных напояў: капучына, шакалад і вяршкі. Усе пазіцыі даступныя да куплі за крыптавалюту.
Магазін кавы Pelican Rouge — першы магазін Беларусі, які дазваляе купіць каву і распушчальныя кававыя напоі за крыптавалюты.
Інфармацыя аб краме Pelican Rouge ў Гродне размешчана на сусветнай карце аператараў крыптовалют і банкаматаў Coin Map. Па стане на студзень 2020 года у сэрвісе амаль 16 тысяч пазнак, з іх у Беларусі - 33, у Гродне — 4.
— Каб купіць каву (ці нешта іншае), кліенту варта выбраць пазіцыю ў каталогу і паведаміць аб замове нашаму мэнэджару (па тэлефоне, емейлу, праз сацыяльныя сеткі або форму зваротнай сувязі). Мы разлічым кошт тавара па актуальных крыптокурсах (камісія не бярэцца). Пасля гэтага кліент капіюе qr-код электроннага кашалька крамы кавы Pelican Rouge і аплачвае куплю. Аформіць і аплаціць заказ можна ў нашай краме ў Гродне, — распавядаюць уладальнікі.
Галандскі вытворца Pelican Rouge — кампанія, якая першая ў Еўропе ў 1863 годзе пачала прафесійна абсмажваць каву. Налічваючы больш за 150 гадоў гісторыі, Pelican Rouge мае вялікі вопыт і традыцыі ў тэхналогіі абсмажвання кававага зерня.