Гродзенскі «Нёман» 27 студзеня паведаміў аб падпісанні кантракту з сербскім нападнікам Зоранам Марушычам, які ў мінулым сезоне выступаў за магілёўскі «Дняпро». Працоўны дагавор разлічаны да канца гэтага сезона.

Зоран Марушыч нарадзіўся 26 лістапада 1993 года ў невялікім горадзе Кралева ў цэнтральнай Сербіі і пачаў займацца футболам у мясцовай школе футбольнага клуба «Бамбі». У юнацкім узросце стаў гульцом клуба свайго роднага горада «Слога» і прайшоў праз усе ейныя моладзевыя каманды. У сезоне-2010/11 дэбютаваў у дарослай камандзе, якая выступала ў Лізе «Захад» чэмпіянату Сербіі (Д3), за якую правёў 6 матчаў і дапамог выйсці ў Першую Лігу (Д2).

У наступных трох сезонах і часткі чэмпіянату 2014/15 Зоран працягваў выступаць за «Слога» пераважна на пазіцыях апорнага хаўбека і цэнтральнага абаронцы, правёў за каманду 68 матчаў, у якіх забіў 8 галоў. Пасля гэтага футбаліст сышоў у арэнду ў «Вождавац», які гуляў у наймацнейшай лізе Сербіі. У складзе гэтай каманды футбаліст сыграў 2 сустрэчы. Сезон-2015/16 Марушыч зноў пачынаў у «Слога» (10 матчаў, 1 гол), пасля чаго ў зімовае трансфернае акно перабраўся ў баснійскую «Славію» (Д1), у складзе якой адзначыўся адным голам ў 7 паядынках.
Зоран Марушыч - новы гулец гродзенскага "Нёмана"
Перад наступным чэмпіянатам Зоран перайшоў у іншы клуб баснійскай Суперлігі «Крупа», дзе правёў 9 матчаў і забіў гол, а ў другой палове сезону абараняў колеры клуба «Борчу» з Першай сербскай лігі (9 матчаў). У гэтай жа лізе футбаліст застаўся і ў наступных двух сезонах, толькі спачатку з «Борчу» перайшоў у «Цемніч», за які згуляў у 21 матчы, а ў сезоне 2018/19 Марушыч правёў 14 матчаў у складзе ўжыцкай «Слабады».

Мінулы год Зоран гуляў у магілёўскім «Дняпро», за які ў Вышэйшай Лізе сыграў 25 сустрэч (1388 хвілін), запісаў на свой рахунак 7 балаў па сістэме гол плюс пас (4+3), а таксама зарабіў 7 жоўтых картак.