Гродзенскія актывісты сабралі грошы на першыя штрафы

28 студзеня кампенсавалі тры штрафы з пяці, якімі былі пакараны ўдзельнікі акцыі супраць інтэграцыі 15 снежня ў Гродне. Агулам ім прысудзілі штраф у 120 базавых велічынь або 3060 рублёў. Актывісты звярнуліся за дапамогай да гродзенцаў і паспрабавалі сабраць грошы праз краудфандынг.

Закрытыя выдаткі за Сяргея Верамеенку (30 б.в.), Ежы Грыгенчу (10 б.в.) і Уладзіміра Арцымана (10 б.в.). Неаплочаныя штрафы ёсць яшчэ ў Вадзіма Саранчукова (25 б.в.) і Мікалая Саляніка (45 б.в.).

— Але ўжо зараз відавочна, што наша салідарнасць здольна змяніць гэту краіну! Вялікі дзякуй усім, хто дапамагае і словам, і рублем, і рэпостам, Беларусь — гэта мы ўсе! — піша Вадзім Саранчукоў.

Фота: Вадзім Саранчукоў
За акцыю асудзілі пяцёра гродзенцаў - Сяргея Верамеенку, Ежы Грыгенчу, Уладзіміра Арцымана, Вадзіма Саранчукова і Мікалая Саляніка. Актывістаў асудзілі па арт.23.34 КоАП РБ — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яны спрабавалі абскардзіць рашэнні мясцовых судоў у Гродзенскім абласным судзе. Але ўсе суддзі пакінулі рашэнні без зменаў. Актывісты будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека, а таксама напішуць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию


Падтрымаць актывістаў можна на платформе molamola.by. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025