28 студзеня кампенсавалі тры штрафы з пяці, якімі былі пакараны ўдзельнікі акцыі супраць інтэграцыі 15 снежня ў Гродне. Агулам ім прысудзілі штраф у 120 базавых велічынь або 3060 рублёў. Актывісты звярнуліся за дапамогай да гродзенцаў і паспрабавалі сабраць грошы праз краудфандынг.
Закрытыя выдаткі за Сяргея Верамеенку (30 б.в.), Ежы Грыгенчу (10 б.в.) і Уладзіміра Арцымана (10 б.в.). Неаплочаныя штрафы ёсць яшчэ ў Вадзіма Саранчукова (25 б.в.) і Мікалая Саляніка (45 б.в.).
— Але ўжо зараз відавочна, што наша салідарнасць здольна змяніць гэту краіну! Вялікі дзякуй усім, хто дапамагае і словам, і рублем, і рэпостам, Беларусь — гэта мы ўсе! — піша Вадзім Саранчукоў.За акцыю асудзілі пяцёра гродзенцаў - Сяргея Верамеенку, Ежы Грыгенчу, Уладзіміра Арцымана, Вадзіма Саранчукова і Мікалая Саляніка. Актывістаў асудзілі па арт.23.34 КоАП РБ — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яны спрабавалі абскардзіць рашэнні мясцовых судоў у Гродзенскім абласным судзе. Але ўсе суддзі пакінулі рашэнні без зменаў. Актывісты будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека, а таксама напішуць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру.
Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй
Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию
Падтрымаць актывістаў можна на платформе molamola.by. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.