Нечаканы паварот на нарадзе з прэзідэнтам аб тым, як плануецца падымаць АПК на Віцебшчыне. Паводле інфармацыі Telegram-канала «Пул Першага», профільныя чыноўнікі ўжо ўнеслі прапанову: даваць адтэрміноўку ад прызыву маладым спецыялістам сельхозсферы, паведамляе Onliner.by.
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым нагадаў сваё даўняе даручэнне: прадумаць для некаторых катэгорый прызыўнікоў магчымасць служыць кожны год па паўтара-два месяцы, у найбольш зручны сезон. Мяркуецца, што аграрыі, напрыклад, маглі б адпраўляцца на ваенную падрыхтоўку зімой, іншыя — улетку. Задума — рэальна навучыць вайсковай справе, хоць бы на ўзроўні падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны.
Вырашана прапрацаваць пытанне і выпрацаваць аптымальны варыянт.