За суткі на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі па нумары «103» паступае ў сярэднім да 600 званкоў ад жыхароў Гродна і Гродзенскага раёна, паведамляе rgazeta.by.
— З іх прыкладна каля 400 патрабуюць выезду брыгад медыцынскіх работнікаў. Астатнія званкі выкліканыя неабходнасцю пракансультавацца з нагоды лячэння, — кажа намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Алена Харланцава.
Часцей за ўсё «хуткую» выклікаюць з нагоды сардэчна-сасудзiстых захворванняў, па выхадных і святах расце колькасць траўмаў, звязаных з прыёмам алкаголю. У выхадныя дні, калі паліклінікі не працуюць, павялічваецца колькасць выездаў брыгад хуткай дапамогі да дзяцей.
Колькасць выклікаў шмат у чым носіць сезонны характар і залежыць ад умоў надвор’я. Летам, як правіла, паступае менш званкоў, чым зімой. Праўда, цяперашняя анамальна цёплая зіма праходзіць адносна спакойна для службы хуткай дапамогі. Галалёдных траўмаў і абмаражэнняў няма, менш звяртаюцца з высокай тэмпературай, кажа суразмоўца.
Але ёсць пастаянныя пацыенты, якія любяць перастрахавацца і з любой прычыны выклікаюць дадому «хуткую», хоць часцяком іх стан не патрабуе медыцынскага ўмяшання.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…