У адной з вёсак Астравецкага раёна гарэў дом. У лякарню з апёкамі былі дастаўлены два браты. Аднаму — 53 гады, другому — 49 гадоў, паведамілі ў прэс-службе УУС. Старэйшы брат распавёў, што падпаліць дом яму прапанавалі галасы.

Паводле папярэдняй інфармацыі УУС, старэйшы з братоў у адным з пакояў дома абліў падлогу, столь, мэблю і сцены бензінам і маторным маслам, пасля гэтага падпаліў.

Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што на фоне спынення ўжывання спіртнога ён стаў чуць галасы, якія заклікалі яго не толькі змагацца з прысутнай у памяшканні нячыстай сілай, але і падказалі, як гэта зрабіць.

Паводзінам мужчыны дадзена прававая ацэнка.