Адказнасць за курэнне ў грамадскіх месцах могуць узмацніць

Грамадзяне прапануюць больш жорстка караць за курэнне ў грамадскіх месцах. Падобныя прапановы ў дадзены момант разглядаюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА са спасылкай на члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргея Клішэвіча.

Паводле слоў дэпутата, у дадзены момант у краіне ідзе збор прапаноў па вялікім блоку карэкціровак Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, пасля наведвання працоўных калектываў парламентарыі адзначылі, што вельмі часта гучала патрабаванне аб узмацненні жорсткасці пакарання за курэнне ў грамадскіх месцах, у тым ліку і на прыпынках грамадскага транспарту.

Палата прадстаўнікоў і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі працягнуць вывучаць грамадскую думку па гэтым пытанні да 24 студзеня.

Нагадаем, у дадзены момант адказнасць за курэнне ў забароненых месцах прадугледжана арт. 17.9 КаАП. Максімальны штраф па дадзеным артыкуле можа дасягаць чатырох базавых велічынь (108 рублёў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025