Грамадзяне прапануюць больш жорстка караць за курэнне ў грамадскіх месцах. Падобныя прапановы ў дадзены момант разглядаюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА са спасылкай на члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргея Клішэвіча.
Паводле слоў дэпутата, у дадзены момант у краіне ідзе збор прапаноў па вялікім блоку карэкціровак Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, пасля наведвання працоўных калектываў парламентарыі адзначылі, што вельмі часта гучала патрабаванне аб узмацненні жорсткасці пакарання за курэнне ў грамадскіх месцах, у тым ліку і на прыпынках грамадскага транспарту.
Палата прадстаўнікоў і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі працягнуць вывучаць грамадскую думку па гэтым пытанні да 24 студзеня.
Нагадаем, у дадзены момант адказнасць за курэнне ў забароненых месцах прадугледжана арт. 17.9 КаАП. Максімальны штраф па дадзеным артыкуле можа дасягаць чатырох базавых велічынь (108 рублёў).