У 78 гадоў - два залатыя медалі. Мужчына выступіў на чэмпіянаце свету па паўэрліфтынгу

У скарбонцы ва Уладзіміра Архіпава з Галавенчыц ўжо тры міжнародныя ўзнагароды. Яшчэ адна заваяваная ў трохбор'і на чэмпіянаце Еўропы ў 2018 годзе, піша rgazeta.by.

3 медалі ён заслужыў на рэспубліканскіх спаборніцтвах. На чэмпіянат свету Уладзімір Архіпаў паехаў ўпершыню. Спаборніцтвы былі прадстаўнічымі - сабралі больш за тры тысячы чалавек.

Уладзімір Архіпаў выступаў у вагавай катэгорыі 100−110 кг і узроставай групе звыш 70 гадоў. Ён шчыра прызнаўся, што разлічваў на больш высокія вынікі. На трэніроўках цісне лежачы штангу з вагой 90 кг па тры разы. А на чэмпіянаце свету ў выніковай табліцы зафіксаваныя 80 кг. У станавой цязе разлічваў на вагу 130 кг. На чэмпіянаце выйшла толькі 110 кг. Але і гэтыя вынікі дазволілі яму стаць чэмпіёнам.

— Не атрымалася паказаць высокія вынікі, — усміхаецца спартсмен. — Я займаюся паўэрліфтынгам з 66 гадоў. І чэмпіянат свету для мяне стаў самым складаным спаборніцтвам. Адбілася стомленасць. Перад спаборніцтвамі пэўную адлегласць прыйшлося хутка ісці.

Займацца яшчэ і бегам альбо спартыўнай хадзьбой Уладзімір Архіпаў не бачыць сэнсу. Вось ужо год як пенсіянер адышоў ад трохбор’я, дакладней, адмовіўся ад прысяданні са штангай: не паспяваў пасля трэніровак аднаўляцца. Цяпер ён засяродзіўся толькі на двух відах — жыме лежачы і станавой цязе. І трэніруецца па панядзелках і пятніцах, сераду прапускае. Займаецца Уладзімір Архіпаў сам. Але ёсць у яго і трэнер-кансультант — Аляксандр Макей. Калі якое пытанне ўзнікае — адразу тэлефануе яму ў Ліду.

Уладзімір Архіпаў успамінае, што падштурхнуў яго да заняткаў паўэрліфтынгам ў свой час артыкул «Жалезны дзед» у адной з газет аб яго аднагодку-масквічы, які займаўся жымам лежачы. «Раз ён змог, чаму я не магу», — кажа пенсіянер.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025