У Гродне аматараў паркавацца на тратуарах «выхоўваюць» цэглай

У дварах па вуліцы Белыя Росы мясцовы жыхар знайшоў эфектыўнае рашэнне адвучыць паркавацца на тратуары. Ён кладзе цэглу на ветравое шкло парушальнікаў. Часам з запіскай. Спосаб працуе ў 100% выпадкаў, паведамляе Autogrodno.by.

— У нашым двары ёсць тратуар, на які часам замахваюцца аўтамабілісты. Хтосьці з мясцовых хутка астуджае запал паркоўшчык з дапамогай кавалка пліткі. На выхадных так было з кіроўцам Volkswagen Passat. Машыну хутка прыбралі, — расказвае «АвтоГродно» відавочца Антон.

Хлопец кажа, што спосаб апынуўся эфектыўным і доўгі час тратуар заставаўся свабодным.

— Раней на машыне падобнага парушальніка быў такі ж кавалак пліткі з запіскай: «у наступны раз будзе ў салоне праз гэта ж шкло». Усе, у каго паляжаў на шкле камень, кідалі сваю дурную звычку, хоць раней іх парушэнні былі сістэмнымі. Хто менавіта пачаў наводзіць парадак у нашым двары, так і не зразумела, — кажа Антон.

— Фару у VW разбілі гэтым жа кавалкам пліткі?

— Мяркуючы па яе выглядзе, яна разбіта была ўжо даўно.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025