У Гродзенскай вобласці у 2019 годзе колькасць аграсядзіб павялічылася на 11% да 394, узрасла і колькасць турыстаў у такіх аб’ектах, піша БЕЛТА.
Колькасць аграсядзіб у Гродзенскай вобласці павялічваецца штогод. У 2016 годзе ў рэгіёне працавалі 324 аграсядзібы, у 2018 годзе іх колькасць узрасла да 356. Больш за ўсё іх у Гродзенскім і Лідскім раёнах.
«Адзначаем і рост прынятых турыстаў. У мінулым годзе сядзібы наведалі каля 85 тыс. гасцей. У 2018 годзе сядзібы прынялі каля 70 тыс. чалавек», — распавялі ў кіраванні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Часцей за ўсё адпачывалі ў аграсядзібах беларускія турысты: іх доля склала каля 91%. Сярод замежнікаў найбольшая колькасць гасцей прыбыла з Польшчы, Літвы і Узбекістана.
У мінулым годзе выручка ад паслуг аграэкатурызму склала каля Br3,2 млн.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…