Амерыканец-мастак Ількер Каджахан адкрыў выставу ў Гродне

Амерыканскі архітэктар на пенсіі Ількер Каджахан, які пераехаў у Гродна, адкрыў персанальную выставу ў культурным цэнтры «Фестывальны», паведамляе rgazeta.by.

Гэтым разам Ількер прадставіў каля ста работ: эскізы інтэр'ераў і экстэр’ер будынкаў, выкананыя для заказчыкаў ў Нью-Ёрку, карціны пейзажаў, створаных падчас падарожжа, і партрэты сваякоў і сяброў, напісаныя акварэллю.

— Гэтыя працы не прадаюцца. Проста хацеў паказаць гродзенцам сваю тэхніку выканання эскізаў у сферы архітэктуры. Я не працую на камп’ютары, ўсё раблю ад рукі, маркеры ў мяне заўсёды з сабой. Вы можаце ўбачыць работы, выкананыя на звычайных папяровых сурвэтках, якія апынуліся пад рукой, — зазначыў гаспадар выставы.

Ількер лічыць, што яго архітэктурныя эскізы будуць цікавыя, перш за ўсё, студэнтам. Бо ў такой манеры ў свеце працуе яшчэ толькі адзін чалавек, які пражывае ў Японіі. На палотнах публіка бачыць напісаныя офісныя будынкі, «апранутыя» у шкло, інтэр'еры будынка фермерскага рынку, гасцініцы, кафэ і кватэры-студыі амерыканскай сям'і.

Больш за тры дзесяткі работ Ількер выканаў, пражываючы ў Гродне. Па іх можна даведацца, дзе ён любіць шпацыраваць: Новы замак, пажарная каланча, плошча Савецкая з домам Мураўёва і Фарным касцёлам, старая забудова па вуліцы Савецкай і гандлёвы дом «Нёман».

Мастак намаляваў сваю сям’ю: старэйшую дачку з мужам, якія пражываюць у Стамбуле, і малодшую з хлопцам з Беларусі, якіх пакінуў у Нью-Ёрку. Побач — профіль яго жонкі, гродзенкі Марыны, і яе старэйшай дачкі. Выстава будзе доўжыцца да 5 лютага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025