Штогод маніторынг праводзіцца на вуліцах В. Соламавай, Паповіча, БЛК, Савецкіх памежнікаў, Дзяржынскага, Горкага, Ліможа, Брыкеля, Будзёнага, Індурскай шашы і праспекце Кляцкова, паведамляе rgazeta.by.

У мінулым годзе найбольш высокія ўзроўні шуму зарэгістраваныя пры руху аўтатранспарту па вуліцах БЛК, Горкага, Дзяржынскага, Паповіча, Савецкіх памежнікаў, праспекце Кляцкова і на Індурскай шашы. Перавышэнне гігіенічнага нарматыву склала ад 10,1 да 15 дэцыбел. На другім месцы — вуліцы Ліможа, В. Соламавай, Будзёнага і Брыкеля. Тут дапушчальныя нормы перавышаныя на 5−10 дэцыбел.

— Значных змяненняў шумавой сітуацыі на вуліцах горада за час назіранняў не адбываецца. Разам з тым у параўнанні з 2016 годам павялічылася шумавая нагрузка на вуліцах Паповіча, Горкага, БЛК, — адзначае ўрач-гігіеніст Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Басак. — Па праспекце Кляцкова, наадварот, у параўнанні з 2018 годам узровень шуму знізіўся.

Вынікі лабараторных вымярэнняў узроўняў шуму выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы і рэалізацыі горадабудаўнічай дакументацыі з распрацоўкай пры неабходнасці шумаахоўных мерапрыемстваў, а таксама распрацоўцы праектнай дакументацыі для асобных аб’ектаў.