У прамысловы магазін прыгранічнага аграгарадка Гожа зачасцілі літоўцы. Яны бяруць мыла гаспадарчае і касметыку беларускай вытворчасці, паведамляе rgazeta.by.
Раней жыхары суседняй краіны ў гандлёвым аб’екце з’яўляліся радзей і тавару бралі менш, адзначае прадавец Ганарата Паўлоўская. Цяпер «дапамагаюць» павялічваць выручку. Падвышаным попытам карыстаецца мыла гаспадарчае і туалетнае дзіцячае. На другім месцы па папулярнасці - касметыка (танальны крэм і туш), на трэцім — трыкатаж. Усе тавары беларускай вытворчасці. У аграрны сезон замежнікі актыўна набываюць у сельмагу ўгнаенні.
— Мужчыны старэйшага ўзросту з задавальненнем купляюць наш адэкалон. Кажуць, не саступае еўрапейскім субратам. Жанчыны пытаюць беларускі трыкатаж. Адна жыхарка Літвы набрала адзення ў нашай краме на 560 рублёў, — расказвае прадавец. — У нас ёсць аддзел, дзе прадстаўлены тавар па зніжаных цэнах. Там ёсць што выбраць. Пастаянна абнаўляем і пашыраем асартымент, арыентуемся на запыты пакупнікоў.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…