Навіны

Падышлі сур’ёзна: кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі замуравалі ў жалезабетонных блоках

14 студзеня літоўскія мытнікі арыштавалі кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі, якія былі вельмі хітра схаваныя ў жалезабетонныя блокі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Гэта першая для літоўскіх мытнікаў буйная партыя кантрабандных цыгарэт у гэтым годзе — 30 тысяч пачкаў на 106 тысяч еўра.

Усё адбылося ў чыгуначным пункце пропуску на станцыі Кена. Спачатку нічога не здалося дзіўным: будаўнічая кампанія адправіла з Беларусі цягніком 68 штук падмуркавых блокаў.

Аказалася, пад пластом жалеза і бетону схаваныя цыгарэты. Гэта выявілася пасля ўзважвання двух, здавалася б, аднолькавых блокаў. Толькі розніца ў вазе паміж імі склала каля 100 кг.

Каб дастаць цыгарэты, прыйшлося ўзяцца за інструмент і нямала папрацаваць: прабіць бетон, прапілаваць жалезную арматуру і «скрыначку» з металу, у якой знаходзіўся сам тавар.

Мытнікі ўпэўненыя, што кантрабанду схавалі ўнутр падчас адліўкі блокаў: з-за парушанай ізаляцыі «скрыначкі» некаторыя цыгарэты апынуліся мокрымі.

Як адзначаюць у ведамстве, кантрабанда цыгарэт па чыгунцы — адзін з трэндаў апошніх гадоў. Падобныя блокі затрымлівалі і раней: летам у грузавіку з Беларусі так дасталі прыкладна 79 тысяч пачкаў цыгарэт. Падвох заўважылі, калі ў звычайна суцэльных блоках выявіліся запоўненыя чымсьці паражніны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025