Пад Гроднам застрэлілі вядомага гродзенскага бізнэсоўца Аляксандра Прасняка, аднаго з устаноўцаў пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», уладальніка нерухомасці. Гэта адбылося 14 студзеня ў вёсцы Чахаўшчызна Гродзенскага раёна.

У telegram-канале «Гродненские сливы» з’явілася інфармацыя, што ўвечары 14 студзеня Аляксандр Прасняк на сваёй BMW X6 пад’ехаў да дома ў вёсцы Чахаўшчызна. Там яго ўжо чакаў забойца. Невядомы застрэліў бізнэсмэна прама ў машыне, стрэлам у галаву.

Следчы камітэт пацвердзіў інфармацыю пра забойства. Цела 55-гадовага мужчыны з агнястрэльнай ранай выявілі ўначы.

Як у ліхія 90-я? Пад Гроднам застрэлілі аднаго з устаноўцаў пальчаткавай фабрыкі "Акцэнт"

Як у ліхія 90-я? Пад Гроднам застрэлілі аднаго з устаноўцаў пальчаткавай фабрыкі "Акцэнт"

Следча-аператыўная група з дапамогай перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі правяла агляд месца здарэння. Адабралі прадметы для правядзення экспертыз.

Па факце забойства ўзбуджаная крымінальная справа, расследаванне працягваецца.