Адзін з тэлеграм-каналаў зрабіў статыстыку з адкрытых дадзеных самай папулярнай у рускамоўным інтэрнэце пляцоўкі па продажы псіхаактыўных рэчываў.

Ксенія Тарасевіч, каардынатарка ініцыятывы Legalize Belarus, кажа, што статыстыцы можна верыць.

— Гэта таблічка значыць, што ў Беларусі, у прыватнасці гродзенцы, больш купляюць так званыя новыя псіхаактыўныя рэчывы ў даркнэце. У першую чаргу мы гаворым пра альфа-пвп і мефедрон. Новыя псіхаактыўныя рэчывы — слаба вывучаныя, асабліва ў доўгатэрміновай перспектыве.

І з вывучанымі псіхаактыўнымі рэчывамі спажывец не можа быць упэўнены ў тым, што ён ужывае. Табе могуць сказаць, што гэта амфетамін, а наколькі ён чысты, без дамешку, складана праверыць. Але ў такіх рэчываў вядомыя іх наступствы і метады рэабілітацыі. А што новыя рэчывы за сабой нясуць — невядома, бо яны слаба вывучаны.

наркотики

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life