З 25 студзеня 2020 году «Белтэлекам» павышае тарыфы на інтэрнэт і некаторыя іншыя свае паслугі. Пра гэта аператар паведаміў на сваім сайце. У сярэднім тарыфы на доступ у інтэрнэт плануюць падняць на 2,5%.
Напрыклад, кошт пакета паслуг «Ясна 100» павялічыцца на 33 капейкі на адну паслугу.
Як патлумачыў аператар, рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынялі ў рамках запланаванага на 2020 год індэкса росту спажывецкіх коштаў.
Змяненне кошту не закране рэгуляваных тарыфаў на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслуг прадастаўлення доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку доступу да сеткі інтэрнэт для аператараў электрасувязі, паслуг хостынгу, відэакантролю і інш.
Новыя тарыфы можна пабачыць тут.