Стары Новы год — апошняе з навагодніх святаў. Дзмітрый Дзянісік, каб павіншаваць гродзенцаў, выехаў у горад на упрыгожанай гірляндамі машыне. Хлопец прызнаўся ў тым, што ідэя нарадзілася спантанна.
— Прадумалі з адзінадумцамі, як гэта можна зрабіць. Літаральна за дзень: днём пачалі, а да вечара аўтамабіль ужо выехаў, — распавёў на ТРК «Гродно» Дзмітрый Дзянісік. — Жыхары Гродна рэагавалі пазітыўна, кіроўцы спыняліся і віншавалі са святам. Усе ўсміхаліся і радаваліся