Колькі гадоў трэба збіраць на кватэру ў Гродне і ў іншых гарадах

Intex-press.by палічыла, колькі сярэдніх заробкаў трэба адкласці, каб купіць аднапакаёвую кватэру ў 35 квадратных метраў у буйных гарадах Беларусі.

Для разліку бралі апошнія статыстычныя дадзеныя — сярэднемесячны намінальны заробак у буйных беларускіх гарадах за лістапад 2019 года і дадзеныя аб кошце квадратнага метра на «другасным рынку» ў трэцім квартале мінулага года.

Каб назапасіць на аднапакаёвую кватэру 35 квадратных метраў, больш за ўсё часу спатрэбіцца жыхарам сталіцы. Заробкі ў Мінску самыя высокія ў краіне (у лістападзе мінулага года сярэднестатыстычны работнік сталіцы зарабіў 1537,7 рубля, або каля $ 746 у эквіваленце). Але ў Менску і самыя высокія цэны на другаснае жыллё — каля $ 1360 за «квадрат». Атрымліваецца, каб купіць аднапакаёвую кватэру, жыхару сталіцы трэба цалкам адкладаць зарплату 5 гадоў і 4 месяцы.

Менш за ўсё часу для набыцця свайго жылля трэба жыхарам Наваполацка — 2 гады 5 месяцаў. «Квадрат» у гэтым райцэнтры танней, чым ва ўсіх абласных гарадах ($ 531 за квадратны метр), а па ўзроўні зарплаты Наваполацк саступае толькі Мінску (з 10 гарадоў, прадстаўленых у статыстыцы). У лістападзе мінулага года сярэдняя намінальная зарплата ў Наваполацку склала 1312,6 рубля (каля $ 637).

Колькі гадоў трэба збіраць на кватэру 35 квадратных метраў у розных гарадах

  • Мінск — 5 гадоў 4 месяцы
  • Брэст — 3 гады 9 месяцаў
  • Віцебск — 3 гады 7 месяцаў
  • Магілёў - 3 гады 5 месяцаў
  • Гродна — 3 гады 4 месяцы
  • Гомель — 3 гады 3 месяцы
  • Баранавічы — 3 гады 1 месяц
  • Пінск — 3 гады 1 месяц
  • Бабруйск — 2 гады 11 месяцаў
  • Наваполацк — 2 гады 5 месяцаў
Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025