На чарговай справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гродзенскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў падвялі вынікі працы за 2015-2019 гады і выбралі новага лідара. Ім стаў Андрэй Ярашэвіч, які да гэтага быў начальнікам аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама. Яго кандыдатуру ўдзельнікі канферэнцыі падтрымалі аднагалосна, піша grodnoplustv.by.

Гродзенскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў – гэта 632 першасныя прафсаюзныя арганізацыі, 15 гарадскіх арганізацый галіновых прафсаюзаў і гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. На канферэнцыі прааналізавалі выкананне пастаўленых задач за справаздачны перыяд і далі ацэнку працы за мінулую пяцігодку. C 2015 да 2020 года арганізацыю ўзначальваў Іван Крупіца.

Былы галоўны ідэолаг Гродна цяпер узначаліць прафсаюзы
У канцы студзеня ўвойдуць у сілу змены ў Працоўны Кодэкс Беларусі, куды было ўнесена 40 паправак і 30 артыкулаў. Над ім Федэрацыя прафсаюзаў працавала на працягу трох гадоў.

Читайте также: Гороскоп гродненских чиновников на 2020 год в помощь городским активистам

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: