Ежы Грыгенчы прысудзілі штраф у 10 базавых за ўдзел у акцыі за незалежнасць Беларусі. 14 студзеня ён паспрабаваў абскардзіць рашэнне суда Ленінскага раёна ў Гродзенскім абласным судзе. Рашэнне пакінулі без зменаў.

Падтрымаць актывіста прыйшло больш за дзесяць чалавек. Ежы заявіў адвод суддзі Уладзіміра Янкоўскага. Ён пацікавіўся, якой нацыянальнасці суддзя, паколькі не хацеў, каб яго судзіў рускі. Суддзя не адказаў на пытанне і адмовіў у адводзе.

Актывіст прасіў адмяніць пастанову суда Ленінскага раёна і спыніць справу. Ён не адмаўляў, што быў на акцыі, але настойваў, што закон не парушаў.

Актывіст спрабаваў абскардзіць штраф за акцыю супраць інтэграцыі. Што ў яго атрымалася

— Канстытуцыя павінна быць вышэй за ўсё, а не падзаконныя акты. Таму я выйшаў на пікет. Назавіце мне краіну, у якой судзяць за абарону незалежнасці! Па арт. 57 Канстытуцыі я абавязаны гэта рабіць, — казаў Ежы ў судзе.

Пасля нарады суддзя абвясціў, што суд пастанавіў пакінуць рашэнне без зменаў. Паседжанне доўжылася каля паўгадзіны.

Ежы кажа, што ён разлічваў на такі варыянт — апраўдальных прысудаў у Беларусі ўсяго 0,18 адсоткі. Ці будзе ён абскарджваць рашэнне далей у беларускія суды або Камітэт па правах чалавека, ён пакуль не ведае.

На гэтым і наступным тыдні гэтак жа разгледзяць скаргі Уладзіміра Арцымана (16-га студзеня ў 15.00), Сяргея Верамеенкі (23-га студзеня ў 14.30), Мікалая Саляніка (21-га студзеня ў 16.30) і Вадзіма Саранчукова (час будзе вядомы пазней).

На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў у падтрымку актывістаў. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию