У святы прадалі каля 1000 тон мандарынаў. А ў сярэднім у дзень з гандлёвых прылаўкаў на хатні стол трапляла 13 тон мандарынаў - рэалізацыя павялічылася ў два разы, паведамляе «Гродзенская праўда».
Таксама прадалі больш за 120 тысяч салодкіх падарункаў. Як распавялі ва ўпраўленні гандлю і паслуг, гэта на 30 тысяч больш, чым у мінулым годзе. А ў перыяд з 25 снежня па 7 студзеня продажы шампанскага ў параўнанні з пачаткам месяца выраслі ў 2,5−3 разы.
Рэжымы працы больш за 400 аб’ектаў гандлю працягнулі на 1−3 гадзіны. Для жыхароў Гродзеншчыны арганізавалі больш за 50 кірмашоў, больш за 1000 выстаў-распродажаў. З 20 снежня працавалі ёлачныя кірмашы, на якіх можна было набыць жывую ялінку.