11 студзеня ў другім туры Кантынентальнага кубка хакеісты «Нёмана» пацярпелі паразу ў авертайме ад гаспадароў «Сэндэрюске».

Паразай гродзенцы ўскладнілі свае шанцы на атрыманне галоўнага трафея турніру. Зыход першага месца вырашыцца ў апошнім дні спаборніцтваў.

«Нёман» — «Сэндэрюске» — 3:4 АВ (0:0, 1:1, 2:2, 0:1)

0:1 — 25:23 Франк (Шарп),
1:1 — 30:31 Ляўша (Хільтунен, Туркін)
1:2 — 43:52 Літл (Мэйлэн)
2:2 — 48:06 С. Маляўка
3: 2 — 49:16 Савіных (Варывончык)
3:3 — 55:34 Шарп (Літл),
3:4 — 63:18 Літл

«Нотынгем» на апошняй секундзе вырваў перамогу ў «Краковіі». Такім чынам, каманда з Польшчы пры любых выніках апошняга дня турніру застанецца на чацвёртым месцы, тады як на першае прэтэндуюць адразу тры ўдзельнікі.

У апошні дзень турніру «Нёман» сустрэнецца з «Нотынгема», але нават перамогі ў асноўны час можа не хапіць гродзенцам для вырашэння задачы. Трэба абавязкова, каб нічым не матываваная «Краковія» забрала ачкі ў гаспадароў.

Матч «Сэндэрюске» з палякамі пачнецца ў 17:30. «Нёман» згуляе з брытанцамі ў 21:00.