У зэльвенскай санаторнай школе-інтэрнаце з’явіцца музей «Білет у СССР». «Гродзенская праўда» паведамляе, што ён ствараецца з улікам вопыту арганізацыі сучасных музеяў у Беларусі і Германіі.

Стваральнікі кажуць, што ў іх сабраны багаты матэрыял, але прапануюць далучыцца да збору экспанатаў.

Музей плануюць максімальна ўключыць у адукацыйны працэс. Мяркуюць распрацаваць асаблівы план, які звяжа асобныя тэмы школьных прадметаў і часткі экспазіцыі. Невялікія экскурсіі ў музей стануць дадаткам да асобных тэм, што вывучаюцца на ўроках геаграфіі, гісторыі, працоўнага навучання і беларускай літаратуры.

Стваральнік прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме «Музейная акадэмія». Гэта сумесны праект фонда «Культурная спадчына і сучаснасць», Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў і Інстытута імя Гётэ ў Беларусі.

билет в ссср
Фота: grodnonews.by