Хочаш разбірацца ў свеце медыя, адрозніваць фэйкавую навіну ад сапраўднай і самому ствараць круты кантэнт — фота, відэа, тэксты?
Прыходзь у Школу медыяграматнасці Медыя IQ!
Калі: заняткі з канца студзеня да мая 2020 г.
Дзе: вул. Ціміразева, 10/1, к.31 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі»)
Для каго: для ўсіх, каму 14−18 гадоў
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная
Як запісацца: запоўні электронную анкету.
Дэдлайн падачы заяўкі — 10 студзеня 2020 г.
Што будзем рабіць?
— хадзіць на экскурсіі ў рэдакцыі
— працаваць з фота, відэа, тэкстамі
— вучыцца ў крутых журналістаў
— браць інтэрв'ю
— правяраць інфармацыю
— ствараць праекты ў групах
— удзельнічаць у хакатоне
…і многае іншае!
Нашы тэмы
— fake news і праверка фактаў
— візуалізацыя інфармацыі
— фота
— відэа, стрымы
— аўдыя, падкасты
— мультымедыйныя праекты
— інтэрнэт і сацсеткі
— гендар у медыя
— кібербулінг
— лічбавая бяспека
— прапаганда і маніпуляцыі
— аўтарскія правы
Удзел БЯСПЛАТНЫ!
Вынікі і водгукі пра першы набор Школы Media IQ у Гродне
Каардынатар Школы ў Гродне: Іна Максімчык, whitebearland13@gmail.com, +375 296 358 971
Школа медыяграматнасці Media IQ — частка вялікай праграмы па медыяграматнасці Media IQ, якую рэалізуе Press Club Belarus у партнёрстве з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна) і Тайм-клубам «1387» (Бабруйск) пры садзейнічанні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Ёсць пытанні?
Званіце +375 33 634 10 41