У 2020 годзе відэасервіс VOKA працягне серыю трансляцый знакавых спектаклей Купалаўскага тэатра. У студзені ў прамым эфіры можна будзе ўбачыць адразу дзве пастаноўкі - «Людзі на балоце» і «Вечар». Анлайн-паказы праводзяцца ў рамках спецыяльнага праекта да 100-годдзя найстарэйшага драматычнага тэатра краіны, юбілейны сезон якога праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра — кампаніі А1.
Гледачы маюць магчымасць убачыць спектаклі Купалаўскага тэатра не толькі набыўшы квіткі, але і бясплатна ды ў любой кропцы Беларусі. У прамым эфіры на відэасервісе VOKA ўжо адбыліся паказы спектакляў «Радзіва «Прудок», «Дзве душы» і «Зямля Эльзы». На чарзе — яшчэ дзве знакавыя пастаноўкі купалаўцаў. У прамы эфір на VOKA спектакль «Людзі на балоце» выйдзе 9 студзеня, а знакаміты «Вечар» — 18 студзеня.
«Людзі на балоце» — спектакль, без якога рэпертуар нацыянальнага тэатра ўявіць ужо немагчыма. Гісторыю Івана Мележа пра падзел зямлі ў палескай вёсцы Курані і любоўны трохкутнік Ганна — Васіль — Яўхім яшчэ з урокаў літаратуры ведае ледзь не кожны школьнік у краіне. Прэм’ера паводле знакамітага твора беларускага класіка адбылася ў 2012 годзе, але і па сёння збірае поўныя залы. Рэжысёр спектакля — Аляксандр Гарцуеў. Праца мастака Ігара Анісенкі ў гэтым спектаклі адзначана Прэміяй Івана Ушакова за найлепшую сцэнаграфію (2013).
«Вечар» — адзін з найстарэйшых спектакляў на купалаўскай сцэне, які не сыходзіць з падмосткаў ўжо амаль 14 гадоў. Яго паставіў яшчэ Валерый Раеўскі - легендарны рэжысёр мастацкі кіраўнік, з імем якога звязана асобная эпоха ў гісторыі тэатра. Акцёрскі склад тут таксама зорны: народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава. Сцэнаграфія — народнага мастака Беларусі і галоўнага мастака тэатра Барыса Герлавана. Дый нават аднайменную п’есу Аляксея Дударава, па якой пастаўлены спектакль, многія называюць найлепшай з усіх, што ён напісаў. Сваімі героямі ён зрабіў трох старых, што дажываюць век ва ўсімі забытай вёсцы. «Вечар» — гэта кранальны філасофскі рэквіем-роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця адчуваць радасць і заставацца чалавекам.
Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Абедзве трансляцыі будуць даступны выключна ў прамым эфіры — з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Пачатак паказаў а 19-й.
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…