У Лідзе маладыя людзі разграмілі кватэру, у якой адзначалі Новы год. Жылплошча належыць бацькам дзяўчыны, якая без дазволу дарослых вырашыла паклікаць да сябе сяброў, — расказалі ў міліцыі.
У Лідзе кампанія маладых людзей адзначала Новы год у кватэры, размешчанай на 7-м паверсе.
У нейкі момант вечарынка выйшла з-пад кантролю. Выпіўшы, падлеткі сталі ламаць мэблю, біць жырандолі, выкідаць рэчы з акна. На шчасце, на вуліцы ніхто не пацярпеў.
Гаспадары кватэры звярнуліся ў міліцыю. Яны ацанілі прычыненую шкоду не менш чым у дзве тысячы рублёў.
Па дадзеным факце Лідскім РАУС праводзіцца праверка. Выяўляюцца ўсе абставіны здарэння.
Відэа t.me/s13ru/14 557
Падобны выпадак адбыўся у Гродне ў лістападзе 2019 года. Кампанія маладых людзей адзначала праводзіны аднаго ў войска. Хлопцы арандавалі катэдж, разграмілі яго, але не змаглі нічога ўспомніць. Засталіся разбітыя вокны, зламаны таршэр, частка рэчаў плавала ў сажалцы ў двары, знік пыласос.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…