Гродзенскі таксіст з «Яндекс.Такси» распавёў, у колькі разоў заробак у навагоднюю ноч перавысіў звычайны, колькі замоў ён зрабіў і як кліенты рэагавалі на сумы.

— Заробак быў павялічаны ў два разы начальніку (таму што я на працэнце ад выручкі), і ў тры разы быў павялічаны мне! — кажа таксіст Максім.

Ён зрабіў за ноч каля 30 заказаў. Кажа, што канфліктаў у яго не было. Хоць ён чуў пра выпадак, калі таксісту зламалі сківіцу за «навагодні тарыф».

«Я чалавек спакойны, неканфліктны, але за сябе пастаяць змагу», — кажа Максім.

— У асноўным усе ездзілі альбо на грамадскім транспарце, альбо пешшу. Яндэксам карысталася ў асноўным моладзь. Па дадаткам была не вельмі вялікая нацэнка, былі паездкі і за 2.60 рублёў.

Максім распавёў і пра самыя папулярныя маршруты. «Да 12 ночы ездзілі па гасцях, а пасля 12 хто па гасцях, хто на «Базу», хто ў вольныя месцы. Студэнты ў асноўным ездзілі на свабодныя хаты (як мы гэта называем), — кажа таксіст.

Максім дадаў, што таксістаў працавала па горадзе дастаткова. «Усе спадзяваліся, што на Новы Год будзе праца, але… не тут-та было. Увогуле, хачу падвесці вынікі: працаваў я першы раз у Новы Год, чакаў большага, але, як ёсць, так ёсць. Многія таксісты скардзіліся, што па дадатках не было пастаяннага тарыфу, „навагодняй стаўкі“, я б сказаў».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life