Вечарам 3 студзеня на вакацыі да пінчанкі Таісіі прыехаў унук з Гродна. Дадому яны дабіраліся на гарадскім аўтобусе. У аўтобус увайшлі кантралёры. Ім хлопчык паказаў даведку. Але яго прымусілі заплаціць 60 капеек, піша pinsk.eu.
— Ты не з Брэсцкай вобласці. Такія правілы. Так што плаці 60 капеек, — сказалі яму кантралёры.
Пасажыры спрабавалі заступіцца за школьніка, кажучы, што ён жа беларус, а не замежнік. Кандуктар рэзюмавала: «Гэта рашэнне ўладаў, я толькі выконваю».
У Пінскім аўтобусным парку сітуацыю патлумачыў дзяжурны па прадпрыемстве. Ён сказаў, што кандуктар дзейнічаў згодна з рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў № 7 ад 6 сакавіка 2018 года «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў». Ён растлумачыў, што з 1 верасня па 30 чэрвеня права на бясплатны праезд маюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
— Калі б хлопчык быў з Іванаўскага, Лунінецкага раёна або любога другога населенага пункта Брэсцкай вобласці, за праезд плаціць не давялося б, — пракаментаваў выпадак у аўтобусе дзяжурны Пінскага аўтапарка.
Аплату за праезд у грамадскім транспарце адмянілі для школьнікаў усіх рэгіёнаў Беларусі на падставе пастановы Саўміна Беларусі № 202