Гродзенка нарадзіла дачку на пятай хвіліне новага года

Вікторыя Рачкоўская нарадзіла дачку ў 00 гадзін 05 хвілін новага 2020 года. Малую назвалі Камілай. Гэта другое дзіця Вікторыі, старэйшай дачцы — тры гады. Пра тое, што прыйдзецца нараджаць літаральна пад бой курантаў, гродзенка нават не меркавала — дзіця чакалі ў сярэдзіне студзеня, піша rgazeta.by.

— Мы сядзелі з нашай другой дачкой дома, глядзелі тэлевізар, збіраліся да сваякоў, але не паспелі даехаць — муж павёз мяне сюды. Нарадзіла вельмі хутка — за дзве гадзіны. Пад бой курантаў забягала ў радзільную залу, — смяецца маладая мама. — У мяне сваякі цяпер пытаюцца: «Ты калі хацела нарадзіць, 1 студзеня або 31 снежня?». А я адказваю: «Тады ўвогуле не думала, нараджала — і ўсё».

Усяго ў першы дзень новага дзесяцігоддзя ў рэспубліцы нарадзілася 40 немаўлят, з іх 12 — у Гродзенскай вобласці. У Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна 1 студзеня на свет з’явілася пяцёра дзяцей: чатыры дзяўчынкі і хлопчык. Павіншаваць маладых маці і ўручыць ім падарункі прыехала начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Алена Краткова.

— На жаль, апошнія гады паказчыкі нараджальнасці зніжаюцца. У Гродзенскай вобласці, паводле папярэдніх дадзеных, за 11 месяцаў нарадзілася на 823 дзіцяці менш, чым за такі ж перыяд 2018 года. А ўсяго з’явілася на свет 9 106 малых. Таму кожнае дзіця на рахунку, і мы радуемся ўсім нованароджаным, бо дзеці - гэта наша будучыня, — адзначыла Алена Краткова.

Падзяліцца
Меткі: дзеці

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025