ДАІ працягвае пошукі вадзіцеля, які збіў пешахода ў навагоднюю раніцу: абноўлена інфармацыя і дададзена відэа. У здзяйсненні наезду на пешахода на праспекце Кляцкова 1 студзеня 2020 падазраецца кіроўца аўтамабіля Volkswagen Polo цёмнага колеру (раней шукалі белае аўто).

Наезд на 19-гадовую дзяўчыну адбыўся каля 3.40 на пешаходным пераходзе. Яна разам з іншым пешаходам пераходзіла праспект Кляцкова ў раёне крамы «Квасоўскі» (былая «Ніка») і, не дайшоўшы да ходніка лічаныя метры, была збітая. ДАІ шукае і відавочцаў здарэння. Як расказалі ў прэс-службе, у гэты час была досыць шчыльная плынь і побач праходзіла некалькі чалавек. Паведамляць інфармацыю просяць па нумары 102.

У ДАІ абяцаюць улічыць добраахвотнае супрацоўніцтва кіроўцу пры разглядзе справы.