pixabay.com
У Гродзенскай вобласці ў навагоднюю ноч нарадзілася рэкордная па краіне колькасць дзяцей — 12 малых (сем дзяўчынак і пяць хлопчыкаў), піша sb.by.
У 00.01 крык малой пачуўся ў Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы. Дзяўчынка вагой 3 кг 390 г і ростам 51 см нарадзілася ў маладой мамы Ганны Шэўчык. Праз чатыры хвіліны ў Вікторыі Рачкоўскай з Гродна з’явілася на свет дачка — нараджэнне дзяўчынкі зафіксавалі ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
На Віцебшчыне ў навагоднюю ноч нарадзілася шасцёра малых: дзве дзяўчынкі і чатыры хлопчыкі.
Першы малы ў сталіцы з’явіўся на свет у 00.10 у Гарадскім клінічным радзільным доме № 2. Усяго ў гэтую ноч у Мінску нарадзіліся 9 дзетак, з іх пяць хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі. У вобласці ж за першую ноч года пачуліся першыя крыкі яшчэ двух малых: у Барысаве і Жодзіне.
У Гомельскай вобласці ў навагоднюю ноч нарадзіліся пяць дзяцей — тры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. У Гарадской радзільні Жыткавіч у 00.15 Анастасія Улезкова нарадзіла малую вагой 3 кг 170 г і ростам 52 см. У мамы гэта шостае дзіця.
На Магілёўшчыне ў навагоднюю ноч нарадзіліся трое дзяцей — першым дзіцем стала дзяўчынка, нараджэнне якой адбылося ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Магілёва ў 1.10.
У Брэсцкім абласным радзільным доме першыя роды ў рэгіёне прынялі ў 2.15 — малая нарадзілася з вагой 3 кг 970 г і ростам 53 см. Акрамя яе, на Брэстчыне з’явіліся на свет яшчэ трое дзетак.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…