«Перспектыва» падлічыла, колькі гродзенцы выдаткуюць на святочны стол, і параўнала цэннік з мінулым годам.
Для святочнага стала выбірала недарагія гатовыя прадукты ў адным з буйных супермаркетаў. У мінулым годзе навагодні стол абыйшоўся ў 65,56 рубля. На гэтую суму можна было купіць мандарыны, курыцу, салаты, катлеты, шампанскае і нават чырвоную ікру.
У гэтым годзе такі ж набор прадуктаў патаннеў на 1,34 рубля. На цяперашні навагодні стол сыдзе 64,22 рубля. Адны прадукты падаражэлі, да прыкладу, мандарыны і сыр. Іншыя патаннелі, такія як сервелат і аліўе. І толькі шампанскае з ласосевай ікрой вызначыліся стабільнасцю, цэны за год на гэтыя прадукты не памяняліся. Кошт за бутэльку шампанскага — 5,49 рубля. Ласасёвая чырвоная ікра вагой 140 грамаў да гэтага часу абыходзілася пакупніку ў 12,99 рубля.
Прадуктовы навагодні набор
2019 год
мандарыны (1 кг) — 2,89 руб.,
курыца смажаная (1,5 кг) — 11,72 руб.,
сыр (300 г) — 3,18 руб.,
шампанскае (бутэлька) — 5,49 руб.,
салата аліўе (500 г) — 4,28 руб.,
сервелат (400 г) — 6,12 руб.,
катлеты па-кіеўску (1 кг) — 11,89 руб.,
селядзец пад шубай (500 г) — 4 руб.,
ікра чырвоная (140 г) — 12,99 руб.
2020 год
мандарыны (1 кг) — 3,59 руб.,
курыца смажаная (1,5 кг) — 11,98 руб.,
сыр (300 г) — 3,6 руб.,
шампанскае (бутэлька) — 5,49 руб.,
салата аліўе (500 г) — 4 руб.,
сервелат (400 г) — 6,08 руб.,
катлеты па-кіеўску (1 кг) — 12,49 руб.,
селядзец пад шубай (500 г) — 4 руб.,
ікра чырвоная (140 г) — 12,99 руб.