Тры жыхары Брэсцкай вобласці вясной 2019 года завербавалі ў Мінску траіх бяздомных. Затым іх перавезлі ў Астравецкі раён і прымусілі працаваць жывёлаводамі. Грошы за працу з красавіка па кастрычнік падазраваныя прысвоілі сабе. Гэта каля 30 тысяч рублёў.

Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па факце гандлю людзьмі - п.п.1,2,3 і 4 ч.2 ст. 181 КК РБ. Мужчынам пагражае пазбаўленне волі ад сямі да дванаццаці гадоў са штрафам.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.