У колькі абыйдзецца навагодні стол для гродзенцаў?

«Перспектыва» падлічыла, колькі гродзенцы выдаткуюць на святочны стол, і параўнала цэннік з мінулым годам.

Для святочнага стала выбірала недарагія гатовыя прадукты ў адным з буйных супермаркетаў. У мінулым годзе навагодні стол абыйшоўся ў 65,56 рубля. На гэтую суму можна было купіць мандарыны, курыцу, салаты, катлеты, шампанскае і нават чырвоную ікру.

У гэтым годзе такі ж набор прадуктаў патаннеў на 1,34 рубля. На цяперашні навагодні стол сыдзе 64,22 рубля. Адны прадукты падаражэлі, да прыкладу, мандарыны і сыр. Іншыя патаннелі, такія як сервелат і аліўе. І толькі шампанскае з ласосевай ікрой вызначыліся стабільнасцю, цэны за год на гэтыя прадукты не памяняліся. Кошт за бутэльку шампанскага — 5,49 рубля. Ласасёвая чырвоная ікра вагой 140 грамаў да гэтага часу абыходзілася пакупніку ў 12,99 рубля.

Прадуктовы навагодні набор

2019 год

мандарыны (1 кг) — 2,89 руб.,
курыца смажаная (1,5 кг) — 11,72 руб.,
сыр (300 г) — 3,18 руб.,
шампанскае (бутэлька) — 5,49 руб.,
салата аліўе (500 г) — 4,28 руб.,
сервелат (400 г) — 6,12 руб.,
катлеты па-кіеўску (1 кг) — 11,89 руб.,
селядзец пад шубай (500 г) — 4 руб.,
ікра чырвоная (140 г) — 12,99 руб.

2020 год

мандарыны (1 кг) — 3,59 руб.,
курыца смажаная (1,5 кг) — 11,98 руб.,
сыр (300 г) — 3,6 руб.,
шампанскае (бутэлька) — 5,49 руб.,
салата аліўе (500 г) — 4 руб.,
сервелат (400 г) — 6,08 руб.,
катлеты па-кіеўску (1 кг) — 12,49 руб.,
селядзец пад шубай (500 г) — 4 руб.,
ікра чырвоная (140 г) — 12,99 руб.

Падзяліцца
Меткі: ежасвята

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025